Адміністратар дадзеных

Адміністратар дадзеных - VJN OÜ, зарэгістраваная ў Estonian e-Business Register з

  • рэгістрацыйным нумарам: 16201597,
  • адрасам: Harju maakond, Tallinn, Kesklinna linnaosa, Tartu mnt 67/1-13b, 10115.

Дадзеныя, спосабы іх зьбіраньня і выкарыстаньня

  • Калі вы наведваеце сайт, ствараецца ідэнтыфікатар сэсіі і захоўваецца ў cookie на вашай прыладзе. Запіс госьця захоўваецца на серверы з гэтым ідэнтыфікатарам сэсіі, вашым IP-адрасам, referer'ам, пажаданай мовай браўзера, тыпам і версіяй аперацыйнай сістэмы, тыпам і версіяй браўзера. Гэтыя дадзеныя выкарыстоўваюцца для статыстыкі і прадухіленьня злоўжываньняў.
  • Калі вы дадаеце прадукт да кошыка, зьмесьціва кошыка захоўваецца на серверы і зьвязваецца з запісам госьця. Пры абнаўленьні кошыка ён абнаўляецца і на серверы. Калі вы ўводзіце імя, e-mail, назву фірмы, нумар VAT, нумар тэлефону і адрасы пры афармленьні замаўленьня, яны захоўваюцца на серверы. Гэта адбываецца незалежна ад таго, ці афармленьне завершана і замаўленьне створана. Калі вы ствараеце ўліковы запіс, гэтыя дадзеныя зьвязваюцца з вашым уліковым запісам. Гэтыя дадзеныя захоўваюцца, каб вы маглі пазьней вярнуцца да кошыка або працэсу афармленьня замаўленьня і, магчыма, скончылі стварэньне замаўленьня.
  • Калі вы пасылаеце агляд прадукта (вы павінны быць зарэгістраваныя, каб гэта зрабіць), вашыя імя і прозьвішча будуць паказвацца публічна разам з вашым аглядам.
  • Калі вы пасылаеце нам паведамленьне праз фармуляр кантакту, ваш e-mail, IP-адрас і user agent захоўваюцца разам з паведамленьнем на серверы. Гэтыя дадзеныя зьвязаныя з запісам госьця або зарэгістраваным уліковым запісам. E-mail выкарыстоўваецца, каб адказаць на паведамленьне, а IP-адрас і user agent выкарыстоўваюцца для прадухіленьня злоўжываньня сайту

Перадача дадзеных трэцім бакам

Калі вы ствараеце замаўленьне, вашыя імя, e-mail, назва фірмы, нумар VAT, нумар тэлефону і адрасы перадаюцца:

  • пастаўшчыку аплат для апрацоўкі аплаты;
  • пастаўшчыку даставак для высылкі замаўленьня і апрацоўкі зваротаў.

Калі вы выкарыстоўваеце спосаб заплаты картай, дадзеныя карты перадаюцца пастаўшчыку заплаты.

Калі вас перанакіроўвае на сайт пастаўшчыка заплаты і/або вашага банка, каб завершыць заплату, апрацоўка любых дадзеных, якія вы даяце на гэтых сайтах, кіруецца іх уласнымі палітыкамі.

Зьмена і выдаленьне дадзеных

Вы можаце зьмяніць або выдаліць вашыя дадзеныя наступнымі спосабамі:

Калі вы не зарэгістраваныя:

  • Зьмяніць або ачысьціць свой кошык у разьдзеле кошыка.
  • Зьмяніць або выдаліць свае імя, e-mail, назву фірмы, нумар VAT, нумар тэлефону і адрасы ў разьдзеле афармленьня замаўленьня.
  • Зрабіць запыт на свае дадзеныя або іх выдаленьне, выкарыстоўваючы фармуляр кантакту або пасылаючы нам e-mail на contact@vjn.ee. Вы павінны падаць дадзеныя, каб вызначыць што трэба выдаліць: калі вы давалі свой e-mail або імя на сайце, падайце іх; калі вы не давалі ніякіх дадзеных, падайце свой IP-адрас.

Калі вы зарэгістраваныя, то ў дадатак да вышэйпералічанага можаце:

  • Зьмяніць сваё імя і e-mail на старонцы Мой уліковы запіс -> Інфармацыя (якая таксама даступная праз спасылку Мой уліковы запіс/Асабістыя дадзеныя ўнізе старонкі).
  • Зьмяніць або выдаліць сваё імя, e-mail, назву фірмы, нумар VAT, нумар тэлефону і адрасы на старонцы Мой уліковы запіс -> Адрасы (якая таксама даступная праз спасылку ўнізе старонкі).
  • Сьцягнуць свае дадзеныя ў фармаце PDF або CSV на старонцы Мой уліковы запіс -> GDPR - Personal data.