Дастаўка і зварот

Час высылкі

Калі за замаўленьне заплочана да 11:55, прадукт будзе высланы ў той самы працоўны дзень; калі не - на наступны працоўны дзень.

Падаткі на імпарт

Пры замаўленьнях з дастаўкай за межы Эўразьвязу ўсе падаткі і мыты на імпарт аплочвае кліент.

Звароты

Кліент можа вярнуць прадукт у нязьмененым стане без тлумачэння прычын. За зваротную дастаўку плоціць кліент. Каб скарыстацца гэтай опцыяй, трэба зьвязацца з намі і выслаць пасылку назад на працягу 14 дзён з моманту яе атрыманьня. Калі мы атрымаем пасылку і пераканаемся, што прадукт у нязьмененым стане, мы вернем кошт прадукту (бяз кошту дастаўкі).

Калі прадукт мае дэфекты ці не адпавядае апісаньню, кліент можа:

  • Атрымаць частковы зварот грошай.
  • Вярнуць прадукт, каб замяніць на іншы асобнік. Мы кампенсуем зваротную дастаўку і дастаўку замены ў памеры да кошту прадукту, рэшту аплочвае кліент. А менавіта: кліент аплочвае зваротную дастаўку, мы аплочваем дастаўку замены, а потым вяртаем адпаведную суму.
  • Вярнуць прадукт і атрымаць зварот грошай. Мы вяртаем поўны кошт прадукту і кошт дастаўкі ў памеры да сумы кошту прадукту, рэшту аплочвае кліент. А менавіта: кліент аплочвае зваротную дастаўку; па атрыманьні прадукта мы вяртаем кошт прадукта; пасьля гэтага пры наяўнасьці ў кліента магчымасьці атрыманьня банкаўскіх або PayPal-пераводаў мы высылаем яму перавод з адпаведнай сумай для зваротнай дастаўкі.

Спосабы дастаўкі

DHL logo DHL Express Worldwide

Дастаўка ад-дзьвярэй-да-дзьвярэй.

Поўнае сачэньне.

Хуткая і надзейная кур'ерская дастаўка. Таньнейшай альтэрнатывай для Эўропы зьяўляецца GLS.

Паводле зьвестак нашых партнёраў, у 2021 годзе сярэдні час дастаўкі ў наступныя краіны складаў:

  • Фінляндыя: 1,62 дня
  • Францыя: 1,51 дня
  • Германія: 1,47 дня
  • Ірляндыя: 1,3 дня
  • Нідэрлянды: 1,3 дня
  • Нарвэгія: 1,58 дня
  • Швайцарыя: 1,4 дня
  • Швэцыя: 1,51 дня
  • ЗША: 2,53 дня
GLS logo GLS - EuroBusinessParcel

Дастаўка ад-дзьвярэй-да-дзьвярэй (для прыватных кліентаў у Швэцыі й Фінляндыі дастаўка праз пункты атрыманьня).

Поўнае сачэньне.

Звычайна таньней і марудней за DHL.

Паводле зьвестак нашых партнёраў, у 2021 годзе сярэдні час дастаўкі ў наступныя краіны складаў:

  • Аўстрыя: 4,43 дня
  • Данія: 3,31 дня
  • Францыя: 5,38 дня
  • Германія: 4,02 дня
  • Ірляндыя: 6,54 дня
  • Італія: 5,09 дня
  • Нідэрлянды: 4,67 дня
  • Гішпанія: 5,84 дня
  • Швэцыя: 4,07 дня
Omniva logoOmniva International registered maxi letter

Стандартны міжнародны максі-ліст/малая пасылка.

Поўнае сачэньне даступнае для выбраных краінаў Эўропы. Для іншых, у тым ліку ЗША, сачэньне толькі да высылкі з Эстоніі.