Фірма VJN OÜ створаная ў красавіку 2021 г. на падставе E-рэзідэнцыі ў Эстоніі і зарэгістраваная ў Estonian e-Business Register пад нумарам 16201597.

Асноўная дзейнасьць фірмы - паслугі ў сферы праграмаваньня.

10 лютага 2022 г. была падпісаная ў друк кніга-фотаальбом Вітаўта Мартыненкі "Прадмовы й Пасьляслоўі" (ISBN 978-9916-4-0994-7) пра выбраныя беларускія рок-гурты і выканаўцаў. Гэта першая з кніг, запланаваных VJN OÜ да выданьня і продажу.

Просім пільнаваць навін і пісаць каментары.